wd wp Пошук:

Тэтрадрахма

Афінская тэтрадрахма, каля 490 г. да н.э.

Тэтрадрахма (стар.-грэч.: τετράδραχμον) — старажытнагрэчаская сярэбраная манета ў 4 (чатыры) драхмы. Знаходзілася таксама ў грашовым абароце Старажытнага Рыма і Іўдзеі, была роўная тром рымскім дэнарыям. Вага ад 15,5 грам (родаская, або фінікійска-родаская манетная сістэма) да 17 грам (атычная манетная сістэма). Тэтрадрахмы пачалі чаканіць у Афінах каля 510 г. да н.э.

Згадванні ў літаратуры

Тэтрадрахмамі разлічваецца з Іудай першасвятар Каіфа ў рамане Міхаіла Булгакава «Майстар і Маргарыта»

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Манеты Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Тэтрадрахма
Катэгорыя·Біблейскія грашовыя і вагавыя адзінкі