wd wp Пошук:

Сюнік

Сюнікская во́бласць (арм.: Սյունիքի մարզ) — вобласць у Арменіі, на поўдні краіны. На захадзе мяжуе з Азербайджанам (Нахічэванская АР), на поўдні з Іранам, на ўсходзе з непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікай і на поўначы з Ваёцдзорскай вобласцю Арменіі. Адміністрацыйны цэнтр — Капан, гарады — Гарыс, Мегры, Сісіян, Каджаран, Агарак, Дастакерт. Знаходзіцца на частцы тэрыторыі старажытнага армянскага наханга (правінцыі) Сюнік, у позным Сярэднявеччы і ў Новы час (да 1919 года) вядомай пад назвай «Зангезур».

Плошча вобласці складае 15 % ад тэрыторыі ўсёй краіны, а насельніцтва — 4,7 % (на 2011 год). Тэрыторыя Сюнікскай вобласці складаецца з тэрыторыі былых Гарыскага, Капанскага, Мегрынскага і Сісіянскага раёнаў.

Зноскі

  1. Предварительные итоги Переписи населения Республики Армения, проведённой 12-21 октября 2011 года (на армянском языке).

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сюнік