wd wp Пошук:

Сцяг Сальвадора

Дзяржаўны сцяг Эль-Сальвадора — прыняты 17 мая 1912 года.

Дзяржаўны сцяг Сальвадора ўяўляе сабой прамавугольнае палатно, якое складаецца з трох палос: сіняй, белай і сіняй. У цэнтры сцяга размешчаны герб Сальвадора. На сцягу ёсць масонскі трохвугольнік, які сімвалізуе роўнасць, яго вуглы - тры галіны ўлады - заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Вулканы ўвасабляюць пяць нацый Цэнтральнай Амерыкі, якая ляжыць паміж Ціхім і Атлантычным акіянамі. Унутры трохвугольніка фрыгійскі каўпак - сімвал свабоды, залатыя прамяні - ідэалы народа і вясёлка - знак міру. 14 пучкоў лісця адлюстроўваюць колькасць правінцый Сальвадора.

Гістарычныя сцягі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі 1912 года
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Сальвадора