wd wp Пошук:

Сцяг Панамы

Сцяг Панамы быў афіцыйна зацверджаны 20 снежня 1903 года. У 1904 годзе ён быў часова ўхвалены Устаноўчым сходам, а ў 1925 годзе сцяг быў прыняты канчаткова.

Сіні і чырвоны колеры ўяўляюць Кансерватыўную і Ліберальную партыі Панамы. Акрамя таго, сіні колер сімвалізуе Ціхі акіян і Карыбскае мора, а чырвоны — разлітую пры абароне краіны кроў. Белы колер увасабляе мір. Сіняя зорка — сімвалізуе грамадзянскія якасці чысціні і сумленнасці, чырвоная — уладу і закон.

Праект сцяга Панамы
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сцягі 1903 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі 1904 года
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Панамы
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў