wd wp Пошук:

Сера-да-Капівара

Сера-да-Капівара — нацыянальны парк у штаце Піяўі на паўночным захадзе Бразіліі, аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.[1][2]

Як паказваюць даследванні археолагаў, у старажытныя часы Сера-да-Капівара была густа заселена, тут была найбуйнейшая ў старажытнай Амерыцы канцэнтрацыя дагістарычных сялянскіх гаспадарак.

У нацыянальным парку знаходзіцца мноства помнікаў дагістарычнага наскальнага жывапісу. Узрост малюнкаў складае болей за 25 тысяч гадоў. Знаходка гэтых малюнкаў абвяргае гіпотэзу позняга засялення кантынента Паўднёвай Амерыкі і прымушае гісторыкаў і антраполагаў па-іншаму глядзець на найстаражытнейшы этап гісторыі краіны. Наскальны жывапіс — аргумент на карысць таго, што на гэтых тэрыторыях былі і іншыя, ранейшыя хвалі міграцыі.

Экалагічны калідор Канфусьёнс-Капівара звязвае нацыянальныя паркі Сера-дас-Канфусьёнс і Сера-да-Капівара.[3]

Зноскі

  1. Pedra Furada | archaeological site, Brazil(англ.) . Encyclopedia Britannica. Праверана 19 мая 2020.
  2. https://escholarship.org/uc/item/16b81926
  3. Serras da Capivara e das Confusões serão unidas por corredor ecológico(парт.) . MMA. Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2016. Праверана 12 лютага 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Бразілія
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Запаведныя зоны без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП II
Катэгорыя·Сусветная спадчына