wd wp Пошук:

Саверэн

**Савэрэн**[[1]](/Саверэн#cite_note-pr-1) ([англ.](/Англійская_мова "Англійская мова"): sovereign) — залатая [манета](/Манета "Манета"), якую пачалі чаканіць з [1489](/1489 "1489") г. Адпавядала папяроваму [фунту стэрлінгаў](/Фунт_стэрлінгаў "Фунт стэрлінгаў").

Намінальная вага манеты - 240 гранаў (15,55 г), ўтрыманне золата - 15,47 г (23 карата, або 96%), дыяметр - 39,5 мм. Пры Генрыху VIII (1509-47) залатое ўтрыманне знізілася да 22 каратаў (92%).

Залаты саверэн чаканіўся да 1553 года. Пазней, у часы каралевы Елізаветы (1558-1603), манета ў 20 шылінгаў называлася фунт (pound), а назва «саверэн» атрымала буйная залатая манета вартасцю 30 шылінгаў (fine sovereign).

У 1603 годзе Якаў I (1603-25) аднавіў чаканку саверэна, але ўжо з 1604 года залатая манета вартасцю 1 фунт (20 шылінгаў) стала называцца юнайт, з 1619 года - лорэл.

З 1663 года асноўнай залатой манетай Англіі стала гінея. Толькі ў 1816 годзе ў Вялікабрытаніі быў устаноўлены залаты стандарт, а саверэн стаў асноўнай манетнай адзінкай, прыраўнаванай да фунту стэрлінгаў.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці са Слоўнікам іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.2, С.338.
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Нумізматыка