wd wp Пошук:

Рэній

Рэній
**Рэній** ([лац.](/Лацінская_мова "Лацінская мова"): Rhenium) **Re** — [хімічны элемент](/Хімічны_элемент "Хімічны элемент") VII групы [перыядычнай сістэмы](/Перыядычная_сістэма_элементаў "Перыядычная сістэма элементаў"); атамны нумар 75. Светла-шэры [метал](/Метал "Метал").

Прыродныя крыніцы

Рэдкі элемент: 78-е месца сярод іншых элементаў па распаўсюджанасці. Звычайна сустракаецца як прымесь у мінералах другіх элементаў — малібдэніце і калумбіце.

Прымяненне

Выкарыстоўваецца ўсюды, дзе патрэбныя высокая цвёрдасць і зносаўстойлівасць (компасы, іншыя прыборы, адказныя дэталі самалётаў і ракет). Ніці накальвання (сплаў вальфраму з рэніем). Антыкаразійнае пакрыццё (рэніраванне). Каталізатар хімічных працэсаў.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Металы
Катэгорыя·Хімічныя элементы