wd wp Пошук:

Рэзервовы фронт

Рэзерво́вы фронт — адзін з франтоў Чырвонай Арміі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Упершыню ўтвораны 30 ліпеня 1941, скасаваны 10 кастрычніка 1941 года. У другі раз быў сфарміраваны 12 сакавіка 1943 года з злучэнняў Бранскага фронту, якія вызваліліся з Вяземскага выступу. 23 сакавіка 1943 года перайменаваны ў Курскі фронт. Трэці раз быў створаны 6 красавіка 1943 года і праіснаваў да 15 красавіка 1943 года.

Першае фарміраванне

Рэзервовы фронт першага фарміравання быў утвораны на заходнім напрамку 30 ліпеня 1941 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 29 ліпеня 1941 года з мэтай аб’яднаць дзеянні рэзервовых армій на Ржэўска-Вяземскай абарончай мяжы[1]. У яго склад увайшлі 24, 31, 32, 33 і 34-я арміі, у наступным дадаліся 43-я і 49-я арміі, Ржэўска-Вяземскі і Спас-Дземянскі ўмацаваныя раёны.

Сілы фронту правялі Ельнінскую аперацыю і ўдзельнічалі ў Вяземскай аперацыі.

У ходзе Ельнінскай аперацыі 30 жніўня8 верасня 1941 асабліва вызначыліся дзве дывізіі фронту: 100-я і 127-я стралковыя дывізіі, якія разам з дзвюма дывізіямі Заходняга фронту: 153-й і 161-й першымі ў РСЧА атрымалі найменне Гвардзейскія18 верасня 1941 года ў адпаведнасці з рашэннем Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання загадам наркама абароны СССР № 308 гэтыя чатыры дывізіі былі перайменаваны, адпаведна, у 1-ю, 2-ю, 3-ю і 4-ю гвардзейскія стралковыя дывізіі[2].

Данясення армій і злучэнняў аб баявым і колькасным складзе

10 кастрычніка 1941 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 10 кастрычніка 1941 года аб’яднаны з Заходнім фронтам[3].

Камандуючыя:

Страты фронту:[4]

Другое фарміраванне

Рэзервовы фронт другога фарміравання быў утвораны 12 сакавіка 1943 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК № 30071 ад 11 сакавіка 1943 года з злучэнняў Бранскага фронту. У склад увайшлі 2-я рэзервовая, 24-я і 66-я агульнавайсковыя арміі, а таксама тры танкавыя карпусы: 4-ы гвардзейскі, 10-ы і 3-ці.

23 сакавіка 1943 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК № 30077 ад 19 сакавіка 1943 года быў перайменаваны ў Курскі фронт.

Камандуючыя:

Начальнікі штаба:

Страты фронту (сумесна з стратамі Курскага, Арлоўскага і Бранскага франтоў):[5]

Трэцяе фарміраванне

Рэзервовы фронт трэцяга фарміравання быў утвораны 6 красавіка 1943 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК № 46100 ад 6 красавіка 1943 года[6]. Палявое ўпраўленне фронту разгортвалася на базе палявога ўпраўлення расфарміраванай 41-й арміі. У склад фронту ўвайшлі 2-я рэзервовая, 24-я, 46-я, 47-я, 53-я і 66-я агульнавайсковыя арміі, 5-я гвардзейская танкавая армія, а таксама шэсць танкавых карпусоў (1-ы гвардзейскі, 2-гі гвардзейскі, 4-ы гвардзейскі, 3-ці, 8-ы і 10-ы) і два механізаваных корпуса (1-ы і 5-ы).

15 красавіка 1943 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК № 46101 ад 13 красавіка 1943 года перайменаваны ў Стэпавую ваенную акругу[7].

Камандуючыя:

Начальнікі штаба:

Крыніцы

  1. ЦАМО, фонд 219, опись 679, дело 28
  2. ЦАМО, фонд 219, опись 679, дело 28

Зноскі

  1. militera. Приказ Ставки ВК № 00583 о формировании Резервного фронта.(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2012. Праверана 10 студзеня 2018.
  2. Рождение Советской гвардии
  3. militera. Документы Западного фронта(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2012. Праверана 10 студзеня 2018.
  4. militera. Великая война(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2007. Праверана 10 студзеня 2018.
  5. militera. Великая война(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2007. Праверана 10 студзеня 2018.
  6. Директива Ставки ВГК № 46100 от 6 апреля 1943 г.
  7. Директива Ставки ВГК № 46101 от 13 апреля 1943 г.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Савецкія франты ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Узброеныя сілы СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай