wd wp Пошук:

Румен Радзеў

Румен Радзеў (балг.: Румен Георгиев Радев, нар. 18 чэрвеня 1963) — 5-ы Прэзідэнт Балгарыі (з 22 студзеня 2017); камандуючы ВПС Балгарыі (2014—2016), генерал-маёр.

Біяграфія

Нарадзіўся 18 чэрвеня 1963 года ў Дзімітраўградзе. Бацькі Станка і Георгій Радзевы жывуць у вёсцы Славянава Хаскаўскай вобласці.

У 1982 годзе скончыў матэматычную школу ў Хаскава з залатым медалём. У 1987 годзе скончыў балгарскі Універсітэт паветраных сіл імя Георгія Бенкоўскага як лепшы выпускнік. У 1992 годзе скончыў эскадронную афіцэрскую школу «Максвел» у Злучаных Штатах Амерыкі. З 1994 па 1996 год вучыўся ў абаронным і штабным каледжы імя Ракаўскага, дзе таксама быў лепшым выпускніком. Доктар ваенных навук у галіне ўдасканалення тактычнай падрыхтоўкі лётных экіпажаў і імітацыі паветранага бою.

У 2003 годзе скончыў ваенна-паветраны каледж у Максвел АФБ у ЗША як магістр стратэгічных даследаванняў з адзнакай.

Зноскі

  1. Rumen Radew // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 чэрвеня
Катэгорыя·Кавалеры мальтыйскага Нацыянальнага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Балгарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Прэзідэнты Балгарыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Збавіцеля
Катэгорыя·Дактары ваенных навук