Расход вады (у вадацёку) — аб’ём вады, якая працякае праз папярочнае сячэнне вадацёку за адзінку часу. Вымяраецца ў расходных адзінках (м³/с). У прамысловасці расход вады (вадкасці) вымяраецца расхадамерамі.
У гідралогіі выкарыстоўваюцца паняцці максімальнага, сярэднегадовага, мінімальнага і інш. расходаў вады. Нароўні з расходам наносаў з’яўляецца адным з руслафармавальных фактараў.
Увогуле метадалогія вымярэння расходу вады ў рэках і трубаправодах заснавана на спрошчанай форме ураўненні бесперапыннасці, для несціскальных вадкасцяў:
A
v ¯
{\displaystyle Q=A,{\bar {v}}}
{\displaystyle Q}
— расход вады [м³/c]
{\displaystyle A}
плошча папярочнага сячэння вадацёку (трубы ці часці рэчышчы ракі, запоўненага вадой) [м²]
{\displaystyle {\bar {v}}}
сярэдняя хуткасць патоку [м/с]
У гідрагеалогіі і геалогіі, замест тэрміна «расход вады» можа выкарыстоўвацца тэрмін «дэбіт» (напр. «дэбіт свідравіны»), аднак яго выкарыстанне носіць лакальны характар для гэтых спецыяльнасцяў і не распаўсюджваецца напрыклад на роднасную ім гідралогію.
У акіяналогіі расход марскіх цячэнняў вымяраецца ў Свердрупах.