wd wp Пошук:

Пупіен

Пупіен — Марк Клодзій Пупіен Максім (лац.: Marcus Clodius Pupienus Maximus) (каля 164 — 238) — рымскі імператар (238).

Пасля забойства Гардыяна I і Гардыяна II сенат абраў імператарамі Бальбіна і Пупіена, а цэзарам — Гардыяна III. Неўзабаве паміж новаабранымі імператарамі пачаліся нязгоды, а праз 99 дзён пасля атрымання ўлады і Бальбін, і Пупіен былі забітыя прэтарыянцамі.

Паходзіў з высакароднай сям’і, меў прыдомак Журботны з-за выразу твару. Вядомая верагодная выява Пупіена на герме, што захоўваецца ў Пецярбургу і выяўляе Пупіена, Гардыяна III і Бальбіна.[1]

Зноскі

  1. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 164 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Памерлі 29 ліпеня
Катэгорыя·Салдацкія імператары
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Імператары рымскія
Катэгорыя·Памерлі ў 238 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Італіі