wd wp Пошук:

Паўночна-ўсходні рэгіён развіцця Румыніі

Паўночна-ўсходні рэгіён развіцця Румыніі (рум.: Regiunea de dezvoltare Nord-Est) — адзін з рэгіёнаў развіцця Румыніі. Не з’яўляецца адміністрацыйнай адзінкай, быў створаны ў 1998 годзе для лепшай каардынацыі мясцовага развіцця падчас уступлення Румыніі ў Еўрапейскі саюз.

Склад

У склад ПУРР уваходзяць жудзецы:

Насельніцтва

Колькасць насельніцтва рэгіёна ў 2004 годзе складала 3 674 367 чалавек. Шчыльнасць насельніцтва складала 99,71 чал./км², што вышэй за сярэдні ўзровень па краіне (91,3 чал./км²). 49,22 % насельніцтвы (1 808 390 чалавек) складаюць мужчыны, 50,78 % (1 865 977 чалавек) — жанчыны. Пераважае румынскае насельніцтва (97,9 %), колькасць цыган складае 1,2 % ад агульнай колькасці насельніцтва, украінцаў — 0,9 %.

Эканоміка

Аснову эканомікі складае сельская гаспадарка, прамысловымі цэнтрамі з’яўляюцца гарады Бакэу, Ясы і Сучава. Узровень ВУП на душу насельніцтва ў рэгіёне з’яўляецца найбольш нізкім у краіне.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Рэгіёны развіцця Румыніі