wd wp Пошук:

Палачнікі

Зданевыя, прывідавыя, палачнікі (Phasmatodea) — атрад насякомых.

Атрад уключае каля 2,5 тыс. відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. Жывуць на раслінах. Даўжыня да 35 см[1] (самыя вялікія з насякомых). Самкі буйнейшыя за самцоў. Форма цела палачкападобная (адсюль адна з назваў) або лістападобная (у лістацелаў). Крылаў у большасці відаў няма. Вочы добра развітыя. Ногі хадзільныя. Ротавы апарат грызучы.

Расліннаедныя. У развіцці — партэнагенез, ператварэнне няпоўнае. Паводзіны і афарбоўка зданевых маюць прыстасавальнае значэнне: у нерухомым стане яны падобныя на галінкі, сцёблы, кавалкі кары, лісце. Здольныя доўга знаходзіцца ў стане «васковай гнуткасці» (каталепсія). Уласціва аўтатамія, страчаныя часткі цела лёгка ўзнаўляюцца.

Зноскі

  1. http://insecta.maryno.net/?page_id=16

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Атрады насякомых
Катэгорыя·Зданевыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта