wd wp Пошук:

Ніка Самафракійская

Ніка Самафракійская (II ст. да н. э.) — старажытнагрэчаская мармуровая скульптура багіні Нікі, знойдзеная на востраве Саматракі на тэрыторыі свяцілішча кабіраў у красавіку 1863 года французскім консулам і археолагам-аматарам Шарлем Шампуазо. У тым жа годзе яна была адпраўлена ў Францыю.

Статую ўзвялі жыхары вострава Родас у памяць аб перамозе, здабытай імі над флотам сірыйскага цара. Яна стаяла на стромай скале над морам, яе пастамент адлюстроўваў нос баявога карабля. Магутная і велічная Ніка ў якой ад ветра развяваецца адзежа прадстаўлена ў нястрымным руху наперад. Скрозь тонкі празрысты хітон прасвечваецца выдатная фігура, якая паражае гледача пышнай пластыкай пругкага і моцнага цела. Упэўнены крок багіні і ганарлівы ўзмах арліных крылаў нараджаюць пачуццё радаснай перамогі.

У наш час Ніка Самафракійская знаходзіцца на лесвіцы Дару галерэі Дэнон у Луўры. Код: Ma 2369.

Статуя зроблена з парыйскага мармуру, карабель — з шэрага ларційскага мармуру (Родас), правае крыло — гіпсавая рэканструкцыя. Галава і рукі статуі адсутнічаюць.

Міха Цхакая, які наведваў з Леніным Луўр, успамінаў: “Каля падножжа статуі Нікі Самафракійскай, грэчаскай скульптуры — сімвала перамогі, Ленін шэптам сказаў: «Глядзіце, даражэнькі Міха, на гэты цуд старажытнай элінскай культуры. Дзівоснае, нечалавечае стварэнне!»[2]

У культуры

Муляж скульптуры выкарыстоўваецца ў якасці цэнтральнай дэкарацыі апошняга акту балета «Спартак» (рэдакцыі Валянціна Елізар’ева і мастака Яўгена Лысіка).

Зноскі

  1. Make Lists, Not War — 2013.
  2. Юный художник, 1983, № 4, с. 2

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Скульптуры па сюжэтах грэчаскай міфалогіі
Катэгорыя·Скульптуры са збораў Луўра
Катэгорыя·Скульптуры Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Скульптуры II стагоддзі да н. э.
Катэгорыя·Скульптуры паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 190 годзе да н.э.