wd wp Пошук:

Народны фронт

Народны фронт — палітычны рух. Народныя франты пачалі паўставаць у 1930-я гады, выступалі супраць фашызма і вайны, у абарону эканамічных інтарэсаў працоўных. У Францыі ў 19361938, Іспаніі ў 19361939, Чылі ў 19381941 дзеялі кіраўніцтвы Народных франтоў. У гады Другой сусветнай вайны ў некаторых дзяржавах былі створаныя нацыянальныя антыфашысцкія народныя франты.

У савецкіх рэспубліках

У СССР прыкладна між 1989 і 1992 тэрмін «Народны фронт» атрымаў зусім іншае значэнне. Афіцыйна дзейнасць Народных франтоў была накіраваная на падтрымку перабудовы, але пазней яны пачалі ставіць пытанне пра выхад саюзных рэспублік са складу СССР. У балтыйскіх дзяржавах Народныя франты неўзабаве сталі асноўнай палітычнай сілай і кіраўнікамі дысідэнцкага руху[крыніца?], яны вымагалі большай аўтаноміі сваім дзяржавам, а пасля і незалежнасці. Яны таксама сталі асноўнай альтэрнатывай Камуністычнай партыі ў Малдове, Украіне, Арменіі ды Азербайджане. Народны фронт быў таксама заснаваны ў Грузіі.

Рэспубліка Назва нацыянальнага руху Дата заснавання
Азербайджанская ССРНародны фронт Азербайджаналіпень 1988
Армянская ССРКарабахскі камітэтлюты 1988
Беларуская ССРБеларускі народны фронт «Адраджэнне»чэрвень 1989
Грузінская ССРКамітэт нацыянальнага выратаваннякастрычнік 1989
Казахская ССРРух «Невада — Сяміпалацінск»люты 1989
Кыргызская ССРАдкрытасць (Ашар)ліпень 1989
Латвійская ССРНародны фронт Латвііліпень 1988
Літоўская ССРСаюдзісчэрвень 1988
Малдаўская ССРНародны фронт Малдовытравень 1989
Расійская СФСРДэмакратычная Расія1990
Узбецкая ССРЕднасць (Бірлік)лістапад 1988
Украінская ССРНародны Рух Украінылістапад 1988
Таджыцкая ССРАдкрытасць (Ашкара)чэрвень 1989
Туркменская ССРЕднасць (Агзыбірлік)студзень 1990
Эстонская ССРРахварыннэліпень 1988

Народныя франты ў несацыялістычных дзяржавах

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Палітычная тэрміналогія
Катэгорыя·Народныя франты
Катэгорыя·Гісторыя сацыялізму
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц