wd wp Пошук:

Музей Уладзіміра Караткевіча

Музей Уладзіміра Караткевіча — музей у Оршы, прысвечаны жыццю і творчасці Уладзіміра Караткевіча. Заснаваны паводле рашэння Аршанскага выканаўчага камітэта ад 20.04.1994 г. Адкрыты 26 лістапада 2000 г. у сувязі з 70-годдзем з дня нараджэння беларускага пісьменніка У. Караткевіча. Філіял Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны. Размяшчаецца ў доме — помніку архітэктуры канца XIX — пачатку XX ст. па вуліцы Уладзіміра Леніна, 26.

Структура і экспазіцыя

Асноўны фонд музея (2008) налічвае каля 1000 экспанатаў, навукова-дапаможны — 300. Агульная плошча музея 360 м². Усе экспанаты размешчаны ў 2 залах (плошчай 89 і 84 м²).

У аснову экспазіцыі «Жыццё, творчасць і літаратурная спадчына У. С. Караткевіча» пакладзены тэматыка-храналагічны прынцып, вылучаны тэматычныя раздзелы, у якіх выразна прадстаўлены творчы і асабісты лёс пісьменніка, яго грамадзянская пазіцыя, найбольш значныя падзеі і асобы ў літаратурным жыцці Аршаншчыны: «Радавод У. С. Караткевіча», «Дзіцячыя гады У. С. Караткевіча», «Юнацтва. Пачатак творчасці», «У. С. Караткевіч — настаўнік», «Партрэт пісьменніка і чалавека», «Літаратурная спадчына», «Караткевіч у мастацтве», «Час Караткевіча». Тут экспануюцца асабістыя рэчы, дакументы, фотаздымкі, архіўныя матэрыялы, аўтабіяграфія У. Караткевіча, арыгінальныя рукапісы, сяброўскія шаржы, малюнкі пісьменніка, кнігі з дароўнымі подпісамі, выказванні і лісты сучаснікаў.

Пры музеі дзейнічае навукова-даследчы цэнтр, які займаецца вывучэннем творчасці У. Караткевіча і іншых пісьменнікаў, а таксама знакамітых людзей Аршаншчыны. У будынку ёсць выставачная галерэя (плошча 47 м²) для часовых выставак.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Уладзімір Караткевіч
XX стагоддзе ў Оршы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
1994 год у Беларусі
З’явіліся ў 1994 годзе
Дамы-музеі Беларусі
Музеі Оршы
Музеі паводле алфавіта