«Матчына душа» — першы зборнік паэзіі Уладзіміра Караткевіча, які выйшаў у 1958 годзе, праз год пасля таго, як літаратара прынялі ў Саюз пісьменнікаў БССР.
У зборнік увайшлі раннія вершы аўтара, як гумарыстычнага, так і сацыяльна-грамадзянскага характару. Кніга выдадзеная ў друкарні Дзяржвыда БССР (цяпер «Мастацкая літаратура») тыражом 3000 асобнікаў, на 69 старонках[1].