wd wp Пошук:

Марцінус Велтман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Велтман.

Марцінус Велтман (нар. 27 чэрвеня 1931, Валвейк, Нідэрланды) — нідэрландскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1999) (сумесна з Герардам ‘т Хоафтам).

Біяграфія

Марцінус Велтман быў чацвёртым з шасці дзяцей у сям’і дырэктара пачатковай школы ў Валвейку - горадзе на поўдні Нідэрландаў. Пасля заканчэння школы ў 1948 г. ён пачынае вывучаць фізіку ва ўніверсітэце Утрэхта. У 1953 г. абараніў пераддыплом з сярэдняй адзнакай. Пасля атрымання дыплома ў 1956 да 1959 гг. ён праходзіць трохгадовую ваенную службу. Пасля вайсковай службы ён паступае ў аспірантуру па тэарэтычнай фізіцы пад кіраўніцтвам Леона ван Хова. У 1961 г. пераязджае ў Жэневу, бо яго навуковы кіраўнік ўзначаліў там тэарэтычнае аддзяленне ЦЕРНа. У 1963 г. ён абараняе дысертацыю. Пасля гэтага ён правёў некалькіх месяцаў у ЦЕРН, назіраючы за нейтрына эксперыментамі, і затым перайшоў у лабараторыю SLAC ў Стэнфардскім універсітэце. Аднак ужо праз некалькі месяцаў ён вяртаецца ў ЦЕРН. У 1968 г. ён пераязджае ў горад Утрэхт і займае кафедру, якая вызвалілася пасля сыходу яго былога навуковага кіраўніка на пенсію. За год, праведзены ва ўніверсітэце Мічыгана, ён вырашае пераехаць у ЗША, куды перасяляецца восенню 1981 г. у горад Эн Арбар. У 1996 г. ён выходзіць на пенсію і жыве з тых часоў у Білтховене ў Нідэрландах. У 1960 г. ён пабраўся шлюбам з Анікэ і ў іх нараджаюцца адна дачка (Хелен, 1961 г.) і два сыны (Хуга, 1966 г. і Мартэйн, 1971 г.)

Узнагароды

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #127042717 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Martinus J. G. Veltman // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.nrc.nl/nieuws/2021/01/06/een-voor-nederland-te-uitgesproken-gigant-a4026328
  4. https://www.uu.nl/en/news/nobel-prize-winner-martinus-veltman-passed-away
  5. Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.
  6. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 3 верасня 2018.
  7. NNDB — 2002.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Фізікі-тэарэтыкі Нідэрландаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Утрэхт
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўночным Брабанце
Катэгорыя·Выпускнікі Утрэхцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Памерлі 4 студзеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Дзірака
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 чэрвеня
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Асобы