У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Путна. Пу́тна (рум.: Putna) — мужчынскі праваслаўны манастыр у Румыніі на рацэ Путна. Сёння належыць Румынскай праваслаўнай царкве.
«Успення Прасвятой Багародзіцы манастыр Путна» з’яўляецца праваслаўнай святыняй часоў Малдаўскга княства. Заснаваны гаспадаром Стэфанам Вялікім у 1466 годзе. Знешнія ўмацавання і ўязныя вежы былі пабудаваны ў 1481 годзе. Сучасная царква была значна перабудавана Васілём Лупу ў 1653—1662 гадах.
Манастыр быў цэнтрам славянска-валашскага пісьменства. Сёння ў ім захоўваецца шмат старых рукапісаў, каштоўных царкоўных прадметаў, надпісаў і інш. помнікаў румынскай культуры (у прыватнасці, Путнянскае евангелле).
На тэрыторыі манастыра пахаванны: