wd wp Пошук:

МАЗ-103Т

МАЗ-103Т — 12-метровы нізкападлогавы тралейбус для гарадскіх перавозак, серыйна выпускаецца невялікімі партыямі на Мінскім аўтамабільным заводзе. Канструкцыя тралейбуса максімальна ўніфікаваная з аўтобусам МАЗ-103 па кузаве, сістэмах хадавой часткі, рулявым кіраванні і тармазной сістэме. Цягавы рухавік размешчаны ў заднім куце па левым борце.

Першы тралейбус на базе кузава МАЗ-103 быў спраектаваны ў 1999 годзе. У 2000 годзе ён ужо працаваў на лініі[1].

У далейшым МАЗ-103Т стаў пастаўляцца ў выглядзе машынакамлекта, на базе якога ажыццяўлялася канчатковая зборка. МАЗ-103Т і аналагі эксплуатуюцца ў гарадах Беларусі, Латвіі, Малдовы, Расіі, Украіны і Венгрыі.

Зноскі

  1. МАЗы под проводами // abw.by (руск.)

Мадыфікацыі

Ganz-Škoda-MAZ 103Tr

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Тралейбусы паводле алфавіта
Катэгорыя·Мінскі аўтамабільны завод