wd wp Пошук:

Людвігсбургская рэзідэнцыя

Людвігсбургская рэзідэнцыя — барочная рэзідэнцыя кіраўнікоў Вюртэмбергскага дома, вакол якой паўстаў горад Людвігсбург, Бадэн-Вюртэмберг, Германія.

Рэзідэнцыя была пабудавана ў стылі барока ў 1704—1733 гадах падчас праўлення герцага Эберхарда Людвіга Вюртэмбергскага. З 1718 года заходней рэзідэнцыі пачалося будаўніцтва горада Людвігсбург. З трох бакоў палац атачае парк, у самім будынку адкрыты для наведвання музеі моды, керамікі, тэатра і іншыя.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Славутасці Бадэн-Вюртэмберга
Катэгорыя·Палацы Германіі