wd wp Пошук:

Луіс Ваэс дэ Торэс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Торэс.

Караблі дэ Торэса каля Аўстраліі

Луіс Ваэс дэ Торэс (ісп.: Luis Váez de Torres; 1560-1614?) — іспанскі мараплавец.

Аб раннім жыцці даследчыка, як і аб месцы яго нараджэння, нічога невядома. Першая згадка ў гістарычных дакументах адносіцца да 1605, калі Торэс у якасці камандзіра аднаго з трох караблёў экспедыцыі Педра Фернандэса дэ Кіраса, а менавіта «Сан-Педра», адправіўся на пошукі «Невядомай паўднёвай зямлі». Караблі выплылі з перуанскага горада Кальяа ў снежні 1605, і ў маі 1606 яны дасягнулі астравоў, якія Кірас назваў «Austrialia de Espiritu Santo» (цяпер Новыя Гебрыды). Падчас плавання караблі Кіраса і Торэса разышліся. Пасля беспаспяховых спроб Луіса знайсці абломкі карабля Кіраса, мараплавец разам з камандзірам трэцяга карабля экспедыцыі Дыега дэ Прада-і-Тавар вырашыў працягнуць марское плаванне. Падчас яго былі адкрыты паўднёвае ўзбярэжжа вострава Новая Гвінея, а таксама праліў, які аддзяляе гэты востраў ад Аўстраліі. 27 кастрычніка 1606 г. Торэс дасягнуў заходняй аканечнасці Новай Гвінеі, а 22 мая прыбыў у Манілу, дзе, верагодна, правёў рэшту свайго жыцця.

У гонар гэтага іспанскага мараплаўца названы некаторыя геаграфічныя аб’екты: праліў Торэса (праліў паміж Аўстраліяй і Новай Гвінеяй, які названы ў гонар мараплаўца ў 1769 годзе), астравы Торэсава праліва (група астравоў у гэтым праліве), астравы Торэс (група астравоў у паўночнай частцы архіпелага Новыя Гебрыды).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1614 годзе
Катэгорыя·Даследчыкі Аўстраліі і Акіяніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1565 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Маніле
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Мараплаўцы Іспаніі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Даследчыкі Ціхага акіяна