wd wp Пошук:

Леа Эсакі

Леа Эсакі (вядомы таксама як Рэона Эсакі або Леона Эсакі; нар. 12 сакавіка 1925, Осака, Японія) — японскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1973) годзе. Палова прэміі, сумесна з Айварам Джаеверам, «за эксперыментальныя адкрыцці тунэльных з’яў у паўправадніках і звышправадніках». Другая палова прысуджана Б. Д. Джозефсану «за тэарэтычнае прадказанне ўласцівасцей току, які праходзіць праз тунэльны бар’ер, у прыватнасці з’яў, агульнавядомых цяпер пад назвай эфектаў Джозефсана». Леа Эсакі таксама вядомы як вынаходнік дыёда Эсакі, які выкарыстоўвае эфект тунэлявання электрона.

Біяграфія

Леа Эсакі вывучаў фізіку ў Такійскім універсітэце, атрымаў ступень бакалаўра ў 1947 годзе, ступень доктара філасофіі ў 1959 годзе. Нобелеўскую прэмію атрымаў за даследаванні, праведзеныя ў 1958 годзе ў час працы ў кампаніі Sony. Пасля ў 1960 годзе пераехаў у ЗША і пачаў працаваць у даследчым цэнтры фірмы IBM, дзе быў удастоены звання лаўрэата IBM у 1967 годзе.

Зноскі

  1. 1 2 Эсаки Лео // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Leo Esaki // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 5 ліпеня 2019.
  4. 1 2 NNDB — 2002.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Выпускнікі Такійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Японскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 сакавіка
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Японіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца 1 класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём пашаны IEEE
Катэгорыя·Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
Катэгорыя·Фізікі Японіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Культуры
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Осацы