wd wp Пошук:

Ларыса Барсук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барсук (значэнні). Ларыса Барсук (1931) — дзяячка беларускага нацыянальнага супраціву, сябра глыбоцкай групы беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП). Сястра Тамары Барсук і Алены Барсук. [1]

Біяграфія

Нарадзілася ў 1931 г. у в. Барсукі (Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка). Вучылася ў Шкунціцкай школе, потым у Глыбоцкім педагагічным вучылішчы. У 1946 г. разам з сястрой Аленай Барсук далучылася да нелегальнай беларускай арганізацыі «За Беларусь», якая пазней улілася да Саюза беларускіх патрыётаў: студэнты вырашылі папулярызаваць беларускую мову і культуру, ідэю незалежнасці Беларусі. 25 сакавіка 1946 г. разам з іншымі сябрамі СБП прымала прысягу на вернасць беларускаму народу.

У лютым 1947 года савецкія спецслужбы пачалі арышты ўдзельнікаў арганізацыі: да пастаўскай групы ўвайшоў афіцэр МДБ Алег Стахоўскі, які падштурхоўваў да тэрарызму, выдаваўшы сябе за ўдзельніка антысавецкай арганізацыі. Праз тое з 9 лютага Ларыса пераходзіць на нелегальнае становішча. Вясной 1947 г. была арыштаваная падчас верагоднай спробы выезду ў Польшчу на станцыі Навадруцак каля Глыбокага.

Падчас судовага працэсу ў Полацку (11—12 лістапада 1947) асуджана да 10 гадоў савецкіх канцлагераў. Этапавана ў Азёрны канцлагер МДБ Іркуцкай вобласці (Тайшэт), таксама як і сястра Алена. Вызвалена ў 1955.

Зноскі

  1. http://slounik.org/154750.html Біяграфія Ларысы Барсук

Спасылкі

Літаратура

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце (1921—1940)
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх патрыётаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Глыбоцкага педагагічнага вучылішча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы