wd wp Пошук:

Куэва-дэ-лас-Манас

Куэва-дэ-лас-Манас (ісп.: Cueva de las Manos — Пячора рук) — пячора на поўдні Аргенціны (правінцыя Санта-Крус), у даліне ракі Пінтурас. Аб’ект са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Вядома археалагічнымі і палеанталагічнымі знаходкамі ў ёй, найперш насценнымі малюнкамі і негатыўнымі выявамі чалавечых рук, найстарэйшыя з якіх датуюць 9-м тысячагоддзем да н. э. Пячора доўгі час была населена людзьмі, продкамі індзейцаў Патагоніі. Апошнія малюнкі датуюць 1-м тысячагоддзем нашай эры. Фарбы, якімі выкананы малюнкі, мінеральнага паходжання. Для вызначэння ўзросту малюнкаў выкарыстоўвалі знойдзеныя ў пячоры касцяныя трубачкі, праз якія фарбы ў свой час наносілі на сцяну.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Палеаіндзейцы
Катэгорыя·Пячоры Аргенціны
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Аргенціне
Катэгорыя·Пячоры паводле алфавіта
Катэгорыя·Петрогліфы Паўднёвай Амерыкі