wd wp Пошук:

Кумыкі

Кумы́кі — народ у Расійскай Федэрацыі. Жывуць у Дагестане. У Расіі жылі 503,1 тысяч у 2010 годзе, з іх у Дагестане — 431,7 тыс. чалавек. Невялікія групы жывуць у Чачне, Інгушэціі, Паўночнай Асеціі. Адносяцца да каўкасіёнскага тыпу балкана-каўказскай расы вялікай еўрапеоіднай расы. Гавораць на кумыцкай мове кыпчацкай падгрупы падгрупы цюркскай групы алтайскай сям’і. Дыялекты: буйнацкі, кайтацкі, хасавюрцкі. Літаратурная мова на аснове першага і апошняга дыялектаў. Вернікі — мусульмане-суніты.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Цюркскія народы
Народы Расіі
Народы Каўказа