wd wp Пошук:

Клеменцінум

Клементы́нум (чэшск.: Klementinum, лац.: Clementinum) — гістарычны комплекс барочных будынкаў езуіцкага калегіума ў Празе, у квартале Старое Места. У будынку знаходзіцца Нацыянальная бібліятэка Чэшскай Рэспублікі. Пры плошчы ў 20 тыс. м² Клеменцінум сярод гісторыка-архітэктурных комплексаў чэшскай сталіцы саступае толькі Пражскаму Граду. У 2005 годзе занесены ў рэестр «Памяць свету».

Памятная дошка Францыску Скарыну ў Празе

Гісторыя Клеменцінуму сягае XI стагоддзя, калі на гэтым месцы паўстала капліца, прысвечаная св. Кліменту. У Сярэднявеччы быў заснаваны дамініканскі кляштар, пераўтвораны ў 1556 годзе на езуіцкі калегіум. У 1622 годзе езуіты перанеслі ў Клеменцінум бібліятэку Карлавага ўніверсітэта, а ў 1654 годзе калегіум зліўся з універсітэтам. Езуіты заставаліся ў будынку да 1773 года, калі імператрыца Марыя Тэрэзія загадала стварыць тут абсерваторыю, бібліятэку і ўніверсітэт. Ад 1782 года ў Клеменцінуме знаходзяцца фонды Нацыянальнай бібліятэкі Чэхіі.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Бібліятэкі Прагі
Катэгорыя·Збудаванні Чэхіі ў стылі барока
Катэгорыя·З’явіліся ў 1556 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карлаў універсітэт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кляштары Чэхіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Стара-Места
Катэгорыя·Нацыянальныя помнікі культуры Чэхіі