wd wp Пошук:

Клеапатра Міхайлаўна Святаполк-Мірская

Клеапатра Міхайлаўна Святаполк-Мірская (у дзявоцтве Ханыкава, 1845 — 1910) — княгіня, жонка Мікалая Іванавіча Святаполк-Мірскага‎, адна з уладальніц Мірскага замка.

Бацькі Клеапатры Міхайлаўны: Міхаіл Ханыкаў і Соф’я Энгельгарт. У 1868 годзе ўзяла шлюб з Мікалаем Іванавічам Святаполк-Мірскім, на іхнім вяселлі прысутнічаў сам імператар Мікалай I з жонкай. Ад гэтага шлюбу нарадзілася сем дзяцей, акрамя таго Клеапатра Міхайлаўна выхоўвала траіх дзяўчынак.

У 1898 годзе пасля смерці мужа Мікалая Іванавіча стала ўладальніцай Мірскага замка. Каб ушанаваць памяць пра мужа, каля Мірскага замка пабудавала сямейную капліцу-пахавальню па праекту пецярбургскага акадэміка архітэктуры P. Р. Марфельда. У капліцу быў перанесены труна мужа, а таксама астанкі сына Уладзіміра, які памёр у 1906 годзе ў Егіпце. У 1910 годзе Клеапатра Міхайлаўна памёрла, пахавана ў капліцы-пахавальні Святаполк-Мірскіх.

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. 1 2 3 4 5 Lundy D. R. The Peerage
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў 1910 годзе
Катэгорыя·Постаці Мірскага замка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Род Святаполк-Мірскіх
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Святаполк-Мірскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1845 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў капліцы-пахавальні Святаполк-Мірскіх