wd wp Пошук:

Кевін Лаланд

Кевін Лаланд (19 лютага 1987, Кінгстан, Канада) — беларускі хакеіст канадскага паходжання, варатар расійскай каманды «ЦСКА» (Масква), якая выступае ў КХЛ. Удзельнік Чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2014 года ў складзе зборнай Беларусі.

Кар’ера

Кевін Лаланд пачаў сваю прафесійную кар’еру ў 2003 годзе. У 2005 годзе на драфце НХЛ ён быў абраны ў 5 раўндзе пад агульным 128-м нумарам клубам «Калгары Флэймз». Да 2010 года Кевін працягваў выступаць у ніжэйшых лігах паўночнаамерыканскага хакею. У ліпені 2010 года Лаланд падпісаў кантракт з чэхаўскім «Віцязем», у складзе якога ў сезоне 2010—2011 гадоў правёў на пляцоўцы 45 матчаў з каэфіцыентам надзейнасці 2,96.

26 ліпеня 2011 года Кевін падпісаў двухбаковы кантракт з мінскім «Дынама». 16 лютага 2012 года ён прыняў беларускае грамадзянства, пасля чаго атрымаў права выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ХК Віцязь Падольск
Катэгорыя·Хакейныя варатары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Хакеісты Канады
Катэгорыя·Ігракі ХК ЦСКА Масква
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па хакеі
Катэгорыя·Хакеісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кінгстане (Антарыа)
Катэгорыя·Хакеісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі «Сірак’юз Кранч»
Катэгорыя·Ігракі «Куад-Сіці Флэймз»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра хакеістаў з састарэлымі параметрамі
Катэгорыя·Ігракі ХК Юнацтва-Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Ігракі ХК Дынама Мінск
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Хакеісты КХЛ