wd wp Пошук:

Кастэль-Нуова

Новы замак у Неапалі
Скінія працы Даменіка Гаджыні

Кастэль-Нуова (Castel Nuovo; літаральна: «Новы замак»), таксама Маскіа Анджаіна (Maschio Angioino) — замак, узведзены каралём Карлам Анжуйскім на ўзмор’і ў Неапалі ў сувязі з пераносам сталіцы яго уладанняў з Палерма. Будаўніцтва пачалося пад наглядам французскіх ваенных інжынераў у 1279 годзе і працягвалася тры гады.

Сіцылійская вячэрня так і не дазволіла заснавальніку усяліцца ў замак. Першым манархам, які размясціўся ў Кастэль-Нуова з усім сваім дваром, быў яго сын Карл II. Пры ім і яго пераемніках Кастэль-Нуова заставаўся цэнтрам палітычнага жыцця Паўднёвай Італіі. Тут адрокся ад тыяру Цэлесцін V і быў абраны яго пераемнікам Баніфацый VIII.

Торэ дэль Беверэла

Пасля розных паляпшэнняў, зробленых пры каралю Роберце, замак быў спустошаны войскамі Людовіка Венгерскага. Каралева Джаванна адбудавала ўмацаванні і вытрымала ў замку аблогу венгерскай арміі. Пасля яшчэ некалькіх аблог кароль Альфонс V загадаў умацаваць замак на выпадак гарматнага абстрэлу. Пры ім жа над варотамі з’явілася трыумфальная арка з выявай яго ўступлення ў горад — першы твор рэнесанснай архітэктуры ў Паўднёвай Італіі.

У 1494 годзе Кастэль-Нуова зноў аблажылі варожыя арміі (на гэты раз французскія). Пасля пераходу неапалітанскай кароны да іспанскіх Габсбургаў тыя бывалі ў Неапалі толькі наездамі і, як правіла, спыняліся ў гэтым замку.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Палацы і замкі Неапаля
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Італіі