wd wp Пошук:

Жалезная калона ў Дэлі

Жалезная калона ў Дэлі (415 год н.э.)

Жалезная калона ў Дэлі — жалезная калона вышынёй сем метраў і вагой шэсць з паловай тон, якая ўваходзіць у склад архітэктурнага ансамбля Кутб-Мінара, размешчанага прыкладна ў 20 кіламетрах на поўдзень ад Старога Дэлі. Шырокую вядомасць калона набыла тым, што за 1600 гадоў свайго існавання практычна пазбегла карозіі.

Жалезная калона — адна з галоўных славутасцей Дэлі. З даўніх часоў сцякаліся да яе натоўпы багамольцаў — лічыцца, што калі стаць да калоны спінай і ахапіць яе ззаду рукамі, гэта прынясе шчасце (іншы варыянт павер’я — споўніцца загаданае жаданне). Каб пазбегнуць вандалізму ў 1997 г. вакол калоны была ўладкована агароджа, так што зараз праверыць дакладнасць гэтага павер’я не проста.

Яшчэ адна назва жалезнай калоны ў Дэлі — «Кутубава калона».

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Жалеза
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Калоны Індыі
Катэгорыя·Дэлі
Катэгорыя·Культура Індыі