wd wp Пошук:

Дэмакратычная партыя Албаніі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дэмакратычная партыя.

Дэмакратычная партыя Албаніі (алб.: Partia Demokratike e Shqipërisë, PD) — правая палітычная партыя Албаніі, з 1990 года з’яўляецца адной з дзвюх асноўных партый на албанскай палітычнай сцэне. Яе пазіцыі асабліва моцныя на поўначы Албаніі, дзе пераважаюць гегерыйцы — адна з дзвюх найбуйнейшых этнічных груп албанцаў.

Партыя адыграла выключна важную ролю ў звяржэнні камуністычнага рэжыму ў краіне.

З 1992 па 1997 год знаходзілася ва ўладзе пад кіраўніцтвам Салі Берышы і Александэра Мексі.

У 1997 годзе ўрад сышоў у адстаўку на фоне беспарадкаў, якія маглі выліцца ў грамадзянскую вайну. Да ўлады прыйшлі іх асноўныя канкурэнты — Сацыялістычная партыя Албаніі.

Партыя ўваходзіла ў кааліцыю «Саюз у імя перамогі» (Bashkimi për Fitoren), якая атрымала 37,1 % галасоў на парламенцкіх выбарах 2001 (46 месцаў у парламенце).

На ліпеньскіх выбарах 2005 Дэмакратычная партыя Албаніі атрымала 55 з 140 месцаў (разам з саюзнікамі — 73). Салі Берыша зноў узначаліў урад.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Палітычныя партыі Албаніі
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1990 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных