Германій (лац.: Germanium) Ge — хімічны элемент IV групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 32.
Шчыльнасць 5,327 г/см³. Тэмпература плаўлення 936 °С. Цвёрдасць 6 адзінак па шкале Моаса.
Па распаўсюджанасці ў прыродзе займае 53-е месца. Уласных мінералаў у яго няшмат, радовішчы бедныя, прамысловага значэння не маюць.
Паўправадніковая электроніка, інфрачырвоныя дэтэктары, высокадакладныя тэрмометры.
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка \{\{Хімічны элемент\}\}. Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго. |