Герб Мінска — ушэсце Багародзіцы ўяўляе сабой Багародзіцу ў чырвона-фіялетавай адзежы на срэбным воблаку. Яе ўзносяць у неба два анёлы, якія ляцяць, а над імі два херувімы. Герб быў прысвоены гораду ў 1591. Паводле легенды, абраз з выявай ушэсця прыбыў ў горад уверх па цячэнню Свіслачы з Кіева, разбуранага татарамі.
Герб і сцяг г. Мінска зацверджаныя рашэннем Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 27 сакавіка 2001 года № 160 «Аб зацвярджэнні палажэння аб гербе горада Мінска і палажэння аб сцягу горада Мінска».
У працы над рэканструкцыяй гістарычнага герба прымалі ўдзел М. М. Елінская, Р. С. Жаўняркевіч, С. Я. Рассадзін[1].