wd wp Пошук:

Георгэ Геаргіу-Дэж

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Геаргіу-Дэж.

Георгэ Геаргіу-Дэж (рум.: Gheorghe Gheorghiu-Dej, нар. Георгэ Геаргіу; 8 лістапада 1901, Бырлад — 19 сакавіка 1965, Бухарэст) — румынскі дзяржаўны дзеяч, кіраўнік Румыніі з 1948 і да сваёй смерці ў 1965.

Генеральны (першы) сакратар ЦК РКП у 19441954 і 1955196519541955 гэту пасаду займаў Георгэ Апостал). Прэм’ер-міністр Румыніі ў 19521955. Старшыня Дзяржрады Румыніі ў 19611965.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага Тэнасе Геаргіу і яго жонкі Аны. Быў членам камуністычнай партыі Румыніі з 1930 года.

У 1933 годзе разам з Давідам Корнерам, Канстанцінам Дончэ і іншымі членамі РКП, быў асуджаны Бухарэсцкім судом за актыўны ўдзел у страйку чыгуначнікаў 1933 года[5]. Па прафесіі — чыгуначны электрык. Неаднаразова падвяргаўся зняволенню, пазней узначаліў у РКП «турэмную фракцыю».

У часы дыктатуры Антанеску знаходзіўся ў канцлагеры Тыргу-Жыу, адкуль, паводле афіцыйнай біяграфіі, нібы бег у жніўні 1944 разам з групай паплечнікаў (пазней, аднак, былі апублікаваны фатаграфіі вызваленых савецкімі войскамі зняволеных, на якіх выразна бачны прынамсі адзін з «уцекачоў» — Г. Апостал). Заняў пасаду генеральнага сакратара ЦК РКП у 1945 годзе, але атрымаў поўную ўладу ў партыі толькі ў 1952 годзе, калі яму ўдалося зняць з пасад Ганну Паўкер (неафіцыйнага лідара партыі ў паваенны перыяд) і прадстаўнікоў «маскоўскай фракцыі». Падпісаў Варшаўскі дагавор ад імя РНР.

Занепакоены рэформамі Хрушчова, ён пачаў праводзіць палітыку адноснай аўтаноміі Румыніі ў рамках Варшаўскага блока. У 1957 годзе з Румыніі былі выведзены савецкія войскі. У апошнія гады свайго кіравання ўсталяваў дыпламатычныя адносіны з заходнімі краінамі, уключаючы ЗША.

Памёр 19 сакавіка 1965 года ад раку лёгкіх.

У Геаргіу-Дэжа былі дзве дочкі — Васіліка (1928—1987) і Канстанціна (нар. 1931)[6].

Зноскі

  1. Gheorghe Gheorghiu-Dej // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Gheorghe Gheorghiu-Dej // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Георгиу-Деж Георге // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Георгиу-Деж Георге // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. С. Танасе. Dej — omul resentimentului Архівавана 10 кастрычніка 2007. («Magazin Istoric», 2002) (рум.)
  6. Astăzi se împlinesc 46 de ani de la moartea lui Gheorghe Gheorghiu-Dej | Libertatea.ro

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Кіраўнікі Румыніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Памерлі 19 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бырладзе
Катэгорыя·Вязні канцлагера Тыргу-Жыу
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Румыніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ад раку лёгкага
Катэгорыя·Камуністы Румыніі
Катэгорыя·Памерлі ў Бухарэсце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў румынскай Малдавіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Белу
Катэгорыя·Прэзідэнты Румыніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай працы Румыніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі