wd wp Пошук:

Генрых Вальпат фон Басенгайм

Генрых Вальпат фон Басенгайм (? — 5 лістапада 1200, Акра) — першы вялікі магістр Тэўтонскага ордэна (1198—1200).

Біяграфія

На сённяшні дзень амаль не існуе гістарычных крыніц пра Басенгайма і большасць з іх заснаваны на здагадках гісторыкаў.

Герб Басенгайма на балконе дома ў горадзе Майнцы

Паходзіў з заможнай арыстакратычнай сям’і з Майнца. Верагодна быў галоўным прыхільнікам пераўтварэння нямецкага духоўнага брацтва ў ваенны ордэн. У 1199 г. з рук вялікага магістра тампліераў Гілберта, ад імя Папы рымскага Інакенція III, атрымаў статут ордэна, складзены на ўзор статута тампліераў.

Памёр у Акры, дзе і пахаваны.

Зноскі

Спасылкі

Папярэднік:
Вялікі магістр
11981200
Пераемнік:
Ота фон Керпен
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Майнцы
Катэгорыя·Памерлі 5 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вялікія магістры тэўтонскія
Катэгорыя·Вялікія маршалы Тэўтонскага ордэна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1198 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Ака
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1200 годзе