wd wp Пошук:

Гемімерыды

Гемімерыды (Hemimeridae) — сямейства насякомых з няпоўным ператварэннем (геміметабалія).

Блізкія да скурыстакрылых і разглядаюцца часам як іх падатрад. Цела крыху сплошчанае; даўжыня 8-14 мм; крылы адсутнічаюць, вусікі і ногі кароткія, вачэй няма; ротавыя органы грызучыя. Два роды. Гемімерыды распаўсюджаныя ў Экватарыяльнай Афрыцы. Вонкавыя паразіты грызуноў з роду Cricetomys, жывуць у валасяным покрыве; сілкуюцца, верагодна, вытворнымі скурнага эпідэрмісу жывёлы-гаспадара.

Зноскі

  1. Hemimeridae
  2. http://earwigs-online.de
  3. Family Hemimeridae

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Скурыстакрылыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS