wd wp Пошук:

Гемаглабін

Малекула гемаглабіна: 4 субадзінкі глабіна афарбаваныя ў розныя колеры

Гемаглабін (ад стар.-грэч.: αἷμα — кроў і лац.: globus — шар) — складаны жалезаўтрымальны бялок кроваўтрымальных жывёл, здольны зварачальна звязвацца з кіслародам, забяспечваючы яго перанос у тканкі. У хрыбетных жывёл змяшчаецца ў эрытрацытах, у большасці бесхрыбетных раствораны ў плазме крыві (эрытракруарын) і можа прысутнічаць у іншых тканках.

Галоўная функцыя гемаглабіну складаецца ў пераносе дыхальных газаў. У чалавека ў капілярах лёгкіх ва ўмовах лішку кіслароду апошні злучаецца з гемаглабінам.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Хромапратэіны
Катэгорыя·Транспартныя бялкі
Катэгорыя·Бялкі крыві