wd wp Пошук:

Гафній

Гафній (лац.: Hafnium) Hfхімічны элемент IV групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 72. Серабрыста-белы метал.

Прыродныя крыніцы

Належыць да ліку рассеяных у прыродзе элементаў; уласных мінералаў не мае, заўсёды сустракаецца разам з цырконіем, які распаўсюджаны намнога больш.

Прымяненне

Газапаглынальнік у вакуумных прыборах. Уваходзіць у склад рэгуляцыйных стрыжняў атамных рэактараў (паглынае нейтроны).

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Металы
Катэгорыя·Хімічныя элементы