wd wp Пошук:

Вітрувіянскі чалавек

Вітрувіянскі чалавек — знакаміты малюнак з тлумачальнымі надпісамі, выкананы Леанарда да Вінчы каля 1490, (14871492). На ім выяўлена фігура аголенага мужчыны ў дзвюх накладзеных адна на адну пазіцыях: з разведзенымі ў бакі рукамі і нагамі, ўпісаная ў акружнасць, і з разведзенымі рукамі і зведзенымі разам нагамі, упісаная ў квадрат. Малюнак і тлумачэнні да яго часам называюць кананічнымі прапорцыямі. Малюнак з’яўляецца адначасова навуковай працай і творам мастацтва.

Створаны для вызначэння прапорцый (мужчынскага) чалавечага цела, як яно апісана ў трактатах антычнага рымскага архітэктара Вітрувія.

Малюнак выкарыстоўваецца як неяўны сімвал унутранай сіметрыі чалавечага цела і ўвогуле ўсяго Сусвету.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Леанарда да Вінчы
Катэгорыя·Гісторыя мастацтва
Катэгорыя·З’явіліся ў 1490 годзе
Катэгорыя·Анатомія чалавека
Катэгорыя·Малюнкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных