wd wp Пошук:

Вяснянкі

Вяснянкі (Plecoptera) — атрад насякомых.

Апісанне

Цела даўжынёй да 30 мм, падоўжанае, мяккае, на заднім канцы дзве хваставыя ніткі. Галава з доўгімі вусікамі. У самак дзве пары празрысых крылаў, пярэднія вузкія, заднія шырокія, у спакоі складваюцца на спіне веерападобна, у размаху ад 10 да 80 мм; у самцоў крылы пакарочаныя або адсутнічаюць. На канцы цела 2 доўгія хваставыя ніткі. Ротавы апарат грызучы, у дарослых рэдукаваны. Лятаюць ранняй вясной (адсюль назва).

Ператварэнне няпоўнае, лічынкі развіваюцца ў вадзе 1—4 гады. Лічынкі з 2 хваставымі ніткамі, драпежныя, жывуць на дне, трымаюцца сярод камянёў; аддаюць перавагу чыстай, багатай кіслародам, халоднай вадзе. Ператварэнне няпоўнае. Выхад з вады спелых німф і вылет дарослых насякомых пачынаюцца ранняй вясной.

Распаўсюджанне

Вядомы з пермскай эпохі. Налічваецца каля 2 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмераных шыротах Паўночнага паўшар’я. Жывуць каля праточных вадаёмаў. У Віцебскай вобласці зарэгістраваны 6 відаў, найчасцей трапляецца вяснянка шэрая (Nemura cinerea).

Дарослыя вяснянкі і іх лічынкі служаць кормам для рыб.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вяснянкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Атрады насякомых
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта