wd wp Пошук:

Вярблюдкі

Вярблюдкі (Raphidioptera) — атрад насякомых.

Апісанне

Даўжыня 15—20 мм. Сілуэт пярэдняй часткі цела ў профіль нагадвае галаву і цела вярблюда (адсюль назва). Дзве пары празрыстых крылаў, у спакоі складваюцца стрэхападобна, заднія вуэейшыя і карацейшыя за пярэднія. Ротавыя органы грызучыя, вусікі шматчленікавыя. Брушка падоўжанае, у самкі з доўгім яйцакладам.

Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі развіваювда 2 гады. Кукалкі рухомыя. Лічынкі жывуць у шчылінах і пад карой дрэў, дарослыя — на дрэвах.

Пашырэнне

Выдзяляецца 2 сучасных сямействы, каля 100 відаў. Пашыраны ў Паўночным паўшар’і. На Беларусі ў вільготных лясах распаўсюджаны вярблюдка танкавусая (Raphidia ophiopsis) і бязвочка таўставусая (Inocellia crassicornis).

Значэнне

Вярблюдкі і іх лічынкі знішчаюць насякомых, асабліва тлей і вусеняў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вярблюдкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Атрады насякомых
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта