wd wp Пошук:

Венесуэльскі заліў

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Венесуэльскі заліў (ісп.: Golfo de Venezuela) ці Маракайба (Maracaibo) — заліў на поўдні Карыбскага мора каля берагоў Венесуэлы, адмежаваны ад мора паўастравамі Гуахіра і Парагуана. Абмывае венесуэльскія штаты Сулія і Фалькон, а таксама калумбійскі дэпартамент Гуахіра.

Даўжыня заліва 231 км, шырыня каля ўваходу 98 км. У паўднёвай частцы заліў злучаецца з возерам Маракайба праз бухту Таблас і праліў шырынёй 6,5—22 км і глыбінёй 11 м[1]. Глыбіня самога заліва змяняецца ад 18 да 71 м. Ва ўсходняй частцы ў бераг паўвострава Парагуана ўдаецца невялікі заліў Каро. Берагі Венесуэльскага заліва нізкія, не апрацаваныя ў сілу пясчаных глебаў. Прылівы змешаныя, вышынёй менш за 1 м.

Заліў быў адкрыты еўрапейцамі ў 1499 годзе, калі экспедыцыя пад камандаваннем Алонса дэ Ахеда ў суправаджэнні Амерыга Веспучы даследавала ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкі, збіраючы інфармацыю і даючы назвы новым землям. Воды заліва з’яўляюцца аб’ектам пагранічнай спрэчкі з часоў здабыцця Калумбіяй і Венесуэлай незалежнасці ад Іспаніі ў XIX стагоддзі. Іспанская імперыя не праводзіла межаў у гэтым раёне, паколькі мясцовы народ Гуахіра аказваў ёй супраціўленне. Мяжа па сушы была ўстаноўлена ў 1941 годзе, але пытанне тэрытарыяльных вод засталося нявырашаным.

Заліў валодае стратэгічнай важнасцю як суднаходны шлях у Карыбскае мора, па якім перавозяць нафту, што здабываецца на нафтавых радовішчах на возеры Маракайба. У межах заліва таксама маецца радовішча нафты. На берагах размешчаны глыбакаводныя нафтаэкспартныя парты Амуай, Пунта-Кардон і Пунта-Фіха[2].

Зноскі

  1. Gulf of Venezuela (gulf, Caribbean Sea) — Britannica Online Encyclopedia
  2. Венесуэльскі заліў(недаступная спасылка) — Слоўнік сучасных геаграфічных назваў

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Залівы Венесуэлы
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Залівы паводле алфавіта
Катэгорыя·Картка на Геакары: выправіць: лікавыя параметры
Катэгорыя·Геаграфічныя артыкулы без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Залівы Карыбскага мора
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum