wd wp Пошук:

Блохі

Блохі[1] , адз.л.: блыха (лац. Siphonaptera — стар.-грэч. Σίφων — помпа, ἄπτερον — бяскрылыя. сінонімы лац. Suctoria, лац. Aphaniptera) — атрад кровасмактальных насякомых з поўным ператварэннем, нярэдка з’яўляюцца пераносчыкамі розных узбуджальнікаў хвароб чалавека і жывёл. Блохі другасна бяскрылыя. Яны цалкам страцілі крылы ў працэсе прыстасавання да эктапаразітызму ў імагінальнай фазе. Блохі валодаюць вузкаспецыялізаваным ротавым апаратам, прызначаным для праколвання пакроваў гаспадара і насмоктвання крыві. Вядома больш 2380 відаў блох. Атрад ўключае больш за 200 родаў, якія аб’ядноўваюцца ў 15 сямействаў.

Зноскі

  1. Напісанне Блохі і Блыха ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.90.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Атрады насякомых
Катэгорыя·Блохі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта