Баязід II (3 снежня 1447 — 26 мая 1512) — султан Асманскай імперыі ў 1481—1512 гадах.[2]
Сын Мехмеда II, захопніка Канстанцінопаля. Стаў султанам пасля смерці бацькі ў 1481. Пад яго кіраўніцтвам Асманская імперыя вяла бесперапынныя войны з Венгрыяй, Венецыяй, Егіптам, Персіяй і Польшчай. Баязіду прыходзілася сапернічаць з братам Семам за сталец, што скончылася загадам атруціць Сема ў Рыме ў 1495. У апошнія гады яго кіраўніцтва ў імперыі пачалі смуты, выкліканыя барацьбой яго сыноў за трон. 25 красавіка 1512 ён быў вымушаны перадаць сталец сыну Селіму, якога падтрымалі янычары. 26 мая 1512 памер у вёсцы Чэкмесе (магчыма, быў атручаны). Пахаваны ў Стамбуле ў мячэці Баязідаў.