wd wp Пошук:

Басра

Басра (араб. البصرة) — горад на паўднёвым усходзе Ірака, галоўны порт краіны. Адміністрацыйны цэнтр мухафазы Басра. Насельніцтва — 1.914.205 чал.

Гісторыя

Заснаваны ў 637 або 638 г. халіфам Амарам як апорны пункт арабаў у заваяванай імі Месапатаміі. У 8-9 стст. адзін з найважнейшых культурных і эканамічных цэнтраў Халіфата. У 1258 разгромлены манголамі. У 1538 г. захоплены турэцкім султанам Сулейманам і ўвайшоў у склад Асманскай імперыі.

Цяперашні горад Басра паўстаў толькі ў XVII стагоддзі, пасля заняпаду Старой Басры. Калі Мурад IV заваяваў Багдад у 1638 г., уся вобласць перайшла да туркаў і цяперашні горад Басра зрабіўся галоўным горадам вялікага пашалыка. У канцы XVII ст. ім авалодалі персы, у 1701 г. туркі яго адваявалі, потым ў 1771 г. персы зноў занялі горад, але павінны былі саступіць яго ў 1778 г. туркам, а ў 1787 г. Басра перайшла да арабаў і, нарэшце, зноў да туркаў. З 1810 вахабіты неаднаразова пагражалі гораду і блакавалі яго, але пацярпелі ў 1815 годзе рашучае паражэнне ад егіпецкіх войскаў Ібрагіма-пашы. У перыяд 1832—1840 гг. Басра знаходзілася ў руках Мухамада Алі.

22 лістапада 1914 года акупаваны англійскімі войскамі, пасля Першай сусветнай вайны увайшоў у склад Ірака. Падчас Другой сусветнай вайны Басра, нароўні з іранскім Бушырам, была асноўным портам, па якім у СССР (праз тэрыторыю Ірана) дастаўляліся тавары па ленд-лізу (у асноўным ваенныя аўтамабілі сваім ходам). У 1980-87 гг. моцна пацярпеў (асабліва порт) ад іранскіх артылерыйскіх абстрэлаў падчас ірана-іракскай вайны, а таксама падчас ўварвання ЗША ў ходзе Іракскай вайны.

Зноскі

  1. https://search4dinar.wordpress.com/2017/04/27/iraqi-parliament-recognizes-basra-as-economic-capital/
  2. Iraqi parliament recognizes Basra as economic capital
  3. https://cosit.gov.iq/documents/population/projection/projection2015-2018.pdf
Тэмы гэтай старонкі (8):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Ірака
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы да вікіфікацыі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Басра
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса