wd wp Пошук:

Бандар-Серы-Бегаван

Бандар-Серы-Бегаван
**Бандар-Серы-Бегаван** ([араб.](/Арабская_мова "Арабская мова") بندر سري بڬاون‎‎) — [сталіца](/Сталіца "Сталіца") [Брунею](/Бруней "Бруней"). Першае слова мае паходжанне ад [персідскага](/Персідская_мова "Персідская мова") بندر што азначае «порт». Да [1970](/1970 "1970") г. горад меў назву «Бруней». Ён знаходзіцца на паўночным узбярэжжы вострава [Барнеа](/Востраў_Барнеа "Востраў Барнеа"). У горадзе жыве 27 285 жыхароў ([2002](/2002 "2002")). Заснаваны ў [1521](/1521 "1521") годзе як галандская калонія. У [1888](/1888 "1888")—[1971](/1971 "1971") гадах [сталіца](/Сталіца "Сталіца") брытанскага пратэктарату. Цяпер гэта гандлёвы і фінансавы цэнтр краіны. У горадзе ёсць міжнародны [аэрапорт](/Аэрапорт "Аэрапорт"), і заснаваны ў [1985](/1985 "1985") годзе ўніверсітэт. Тут знаходзіцца самая вялікая на Далёкім Усходзе [мячэць](/Мячэць "Мячэць"), палац султана.

Выбітныя асобы

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сталіцы Азіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Бруней