Архітэктурны макет — аб’ёмна-прасторавая выява праектаванага або існага будынка, а таксама цэлага архітэктурнага ансамбля. Выконваецца ў розных маштабах з гіпсу, дрэва, кардону, пап’е-машэ, пластмас і іншых матэрыялаў.
Макет служыць для праверкі і ўдакладнення ўзаемнай узгодненасці ўсіх частак архітэктурнай кампазіцыі, дае магчымасць навочна азнаёміцца з яе аб’ёмамі, увязкай з рэльефам мясцовасці і іншымі асаблівасцямі. У залежнасці ад прызначэння макет альбо ва ўсіх дэталях прайгравае арыгінал у вонкавых аб’ёмах і ў інтэр’еры (у гэтых выпадках макет завецца мадэллю), альбо выконваецца ў той ці іншай ступені набліжэння.
Архітэктурныя макеты адрозніваюцца:
па маштабе:
па асноўным матэрыяле:
па тыпу:
па ступені механізаванасці і электрычным аснашчэнні:
Гэты артыкул трэба вікі-аформіць. Адсутнічаюць або замала спасылак на іншыя артыкулы, хаця менавіта яны з'яўляюцца адной з пераваг Вікіпедыі. |
Няма спасылак на крыніцы. Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі. Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |