Антэ́й (стар.-грэч.: Ἀνταίος «звернуты супраць») у грэчаскай міфалогіі[1] — волат, сын Пасейдона[2] (ці Геі[3], ці Пасейдона і Геі), атрымліваў непераможную сілу ад судотыку з маці Геяй - зямлёй. Цар Лівіі.
Па Ферэкіду, яго жонка - Іфіноя[4], згодна Плутарха, яе клікалі Тэнгіз[5]. У горадзе Іраса зладзіў спаборніцтва для жаніхоў сваёй дачкі[6].
Антэй прымушаў ўсіх падарожнікаў-чужаземцаў змагацца з ім і ўсіх, каго перамагаў у барацьбе - забіваў[7]. Пабудаваў храм Пасейдону з чэрапаў пераможаных ім[8].
Пераможаны Гераклам. Пры сустрэчы Антэй запатрабаваў, каб і Геракл змагаўся з ім. Ніхто не мог перамагчы Антэя ў адзінаборстве, не ведаючы таямніцы, адкуль волат атрымліваў падчас барацьбы ўсё новыя і новыя сілы. Таямніца ж была такая: калі Антэй адчуваў, што пачынае губляць сілы, ён дакранаўся да зямлі, сваёй маці, і абнаўляліся яго сілы: ён чэрпаў іх у сваёй маці, вялікай багіні зямлі. Падчас бітвы некалькі разоў Геракл валіў яго на зямлю, але толькі дадавалася сілы ў Антэя. Але раптам падчас барацьбы магутны Геракл падняў Антэя высока на паветра, яго сілы вычарпаліся, і Геракл альбо задушыў яго, альбо забіў яго, зламаўшы хрыбет[9]. Геракл зрабіў Лівію больш спрыяльнай для жыцця[10].
Адзінаборства было намалявана сярод іншых подзвігаў на франтоне храма Гераклу ў Фівах[11]. Магіла Антэя знаходзілася побач з Лінксам, шкілет у 60 лакцей даўжыні адкрыў Серторый(руск.) бел. і загадаў зноў засыпаць зямлёй[12].
Антэй на Вікісховішчы |