wd wp Пошук:

Аляксей Зарыцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зарыцкі. Аляксей Зарыцкі (22 сакавіка 1911, Хоцімск, Магілёўская вобласць — 29 кастрычніка 1987) — беларускі паэт, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачага. У 1928 скончыў сярэднюю школу ў Бабруйску, працаваў электраманцёрам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1936 скончыў Маскоўскі інстытут замежных моў. З 1938 па 1946 служыў у Савецкай Арміі. у 1941-42 удзельнічаў у баях пад Арлом і Масквой, памочнік начальніка разведаддзела штаба паветрана-дэсантнага корпуса. Затым у якасці інструктара армейскага палітаддзела прымаў удзел у баявых аперацыях на Волхаўскім і Ленінградскім франтах. Быў супрацоўнікам, пасля загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Полымя». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1935 года.

Творчасць

Першы верш надрукаваў у 1927, у 1932 выйшаў першы зборнік вершаў «Эпічныя фрагменты». У пасляваенны час выдаў кнігі паэзіі «Дняпроўскае рэха» (1946), «Арліная крыніца» (1947), «Наш сын» і «Світанскія сады» (1950), «Вершы і паэмы» (1952), «Залатое дно» (1955), «Праз бурныя парогі» (1957), «Пасылка ў рай» (1960), «Размова з сэрцам» (1961), «Вяртанне на зямлю» (1966), «Мая асяніна» і «У дарогу» (1973), «Талоны на бяссмерце» і «Пераклічка гадоў» (1974), «Каля вячэрняга кастра» (1979), «Трывожная госця» (1986). У 1965 выдадзена кніга апавяданняў на рускай мове «Вересковый мед», У 1985 — кніга ўспамінаў, крытычных артыкулаў, нарысаў «За словам-падарункам». У 1969 і ў 1981 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.

Перакладаў з рускай, украінскай, літоўскай, нямецкай, польскай, лужыцка-сербскай моў. Асобнымі кнігамі выйшлі зборнік А. Туманяна «Казкі і легенды» (1958), паэма К. Данелайціса «Чатыры пары года» (1961), балада А. Міцкевіча «Свіцязанка» (1976) і кніга выбраных перакладаў «У свет па песні» (1978).

Узнагароды

Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені і медалямі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Нарадзіліся 22 сакавіка
Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
Асобы
Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Памерлі 29 кастрычніка
Перакладчыкі Беларусі
Нарадзіліся ў Хоцімску
Выпускнікі МДЛУ
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Памерлі ў 1987 годзе
Нарадзіліся ў 1911 годзе
Перакладчыкі з польскай мовы
Перакладчыкі з рускай мовы
Паэты Беларусі
Беларускамоўныя паэты
Перакладчыкі з нямецкай мовы
Перакладчыкі з украінскай мовы
Пісьменнікі паводле алфавіта
Перакладчыкі з літоўскай мовы
Перакладчыкі на беларускую мову